У Пермі беспілотнік трапіў у шматпавярховы дом
Пашкоджана некалькі паверхаў.
Мэтай удару мог быць нафтаперапрацоўчы завод «Перм» — «Лукойл-Пермнафтаоргсінтез» (ПНОС), які раней неаднаразова атакавалі ўкраінскія беспілотнікі.
Гэтае прадпрыемства з'яўляецца адным з найбуйнейшых НПЗ Расіі. Яго магутнасць складае больш за 13 млн тон нафты ў год, а больш за 50% вырабленых тут нафтапрадуктаў накіроўваецца на экспарт.
Мясцовыя ўлады пакуль не паведамлялі пра атаку і яе наступствы.