БЕЛ Ł РУС

Рыбак зачапіў вудай правады ЛЭП і загінуў ад удару токам

7.09.2026 / 08:05

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася ў нядзелю днём каля вёскі Хайсы пад Віцебскам.

49‑гадовы мужчына вудзіў рыбу ў вадаёме каля вёскі. Не згортваючы вуду, ён вырашыў змяніць месца лову.

Падчас перамяшчэння мужчына зачапіў снасцю правады лініі электраперадачы і атрымаў удар токам, у выніку чаго загінуў, паведамляе СК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула