БЕЛ Ł РУС

У Маскве жанчына нарадзіла ў 60 гадоў. Яйцаклеткі яна замарозіла 15 гадоў таму

6.09.2026 / 12:49

Nashaniva.com

Гэта яе трэцяе дзіця, якое з’явілася праз 20 гадоў пасля другога. Праз чатыры дні пасля родаў жанчыне споўніўся 61 год.

У 2010 годзе жанчына замарозіла ўласныя яйцаклеткі. Праз 15 гадоў іх выкарысталі для экстракарпаральнага апладнення, паведамляе ТАСС.

На 38‑м тыдні цяжарнасці жанчыне зрабілі планавае кесарава сячэнне. Нарадзіўся здаровы хлопчык вагой 3 кілаграмы 80 грамаў.

Старэйшыя дзеці спачатку не падтрымалі рашэнне жанчыны, аднак пасля нараджэння брата змянілі сваё стаўленне. «Старэйшыя дзеці былі супраць, але цяпер прынялі брата і актыўна мне дапамагаюць», — расказала жанчына.

Паводле яе, да позняга мацярынства яна рыхтавалася загадзя і прымала рашэнне свядома. Цяпер сваякі і сябры дапамагаюць ёй з гатаваннем і прыбіраннем, каб яна магла больш часу праводзіць з сынам і высыпацца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула