БЕЛ Ł РУС

У Мінску кіроўца таксі на пешаходным пераходзе збіў васьмігадовую дзяўчынку на самакаце

6.09.2026 / 12:17

Nashaniva.com

Дзіця ехала па пешаходным пераходзе на трукавым самакаце ў суправаджэнні бацькоў. Аўтамабіліст не саступіў ёй дарогу.

Аварыя адбылася ўвечары 5 верасня на Сухараўскай вуліцы, паведаміла сталічная ДАІ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 36‑гадовы кіроўца таксі не саступіў дарогу васьмігадовай дзяўчынцы на трукавым самакаце і збіў яе. Побач з дзіцем знаходзіліся бацькі.

Дзяўчынку даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула