БЕЛ Ł РУС

Дроны атакавалі Разанскі НПЗ

6.09.2026 / 08:23

Nashaniva.com

У Разанскай вобласці абломкі беспілотнікаў трапілі на тэрыторыю прамысловага прадпрыемства і пашкодзілі жылыя дамы. Расійскія ўлады не называюць атакаваны аб’ект, але мясцовыя паблікі сцвярджаюць, што гарэў нафтаперапрацоўчы завод.

У ноч на 6 верасня беспілотнікі атакавалі Разанскую і Растоўскую вобласці Расіі.

Губернатар Разанскай вобласці Павел Малкоў паведаміў, што абломкі дронаў пашкодзілі жылыя дамы, а на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў пачаўся пажар. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма.

Мясцовыя жыхары публікуюць відэа з агнём і слупам дыму. Маніторынгавыя каналы сцвярджаюць, што пад ударам мог апынуцца Разанскі нафтаперапрацоўчы завод.

Пра тое, што беспілотнікі атакавалі Разанскі нафтаперапрацоўчы завод, сведчыць і OSINT-аналіз выдання ASTRA.

Разанскі НПЗ належыць «Раснафце» і лічыцца адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Расіі. Яго магутнасць складае каля 17 мільёнаў тон нафты за год.

Завод вырабляе бензін, дызельнае паліва, авіяцыйную газу, мазут, звадкаваныя газы, бітум і сыравіну для нафтахімічнай прамысловасці.

Гэта не першая атака на прадпрыемства ў 2026 годзе. Беспілотнікі ўжо наносілі ўдары па Разанскім НПЗ у маі і ліпені. Пасля ліпеньскай атакі завод прыпыняў перапрацоўку нафты.

Афіцыйнага пацвярджэння гэтага пакуль няма.

Не пацверджаная і інфармацыя пра магчымую атаку на склад Ozon.

У Растоўскай вобласці, паводле губернатара Юрыя Слюсара, сілы супрацьпаветранай абароны збілі каля 30 беспілотнікаў. У Растове пашкоджаныя два шматкватэрныя дамы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула