БЕЛ Ł РУС

МЗС Расіі: Сітуацыя складваецца не на карысць Кіева

5.09.2026 / 08:55

Nashaniva.com

Пра гэта намеснік Сяргея Лаўрова Сяргей Рабкоў заявіў перад візітам Джарэда Кушнера і Стыва Уіткафа ў Маскву.

Сяргей Рабкоў. Фота: Alexander Zemlianichenko / AP

Амерыканская адміністрацыя пры абмеркаванні ўрэгулявання ва Украіне павінна браць пад увагу сітуацыю на зямлі, якая складваецца не на карысць Кіева. Пра гэта заявіў ТАСС намеснік кіраўніка МЗС Расіі Сяргей Рабкоў у адказ на просьбу пракаментаваць магчымы візіт спецпасланніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа і зяця Дональда Трампа Джарэда Кушнера ў Маскву.

«Галоўнае пытанне — наколькі адміністрацыя ЗША гатовая ўкласціся ў пошук рэальнага рашэння цяперашняга крызісу, якое ўлічвае ў тым ліку і рэаліі на зямлі. Не толькі першапрычыны, пра якія мы ўвесь час гаворым, але і тую сітуацыю, якая пастаянна змяняецца і змяняецца не на карысць Кіева», — сказаў ён.

Учора Дональд Трамп заявіў, што Уіткаф і Кушнер, што павінны сёння і заўтра наведаць Маскву і Кіеў, вязуць прапанову аб завяршэнні вайны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула