БЕЛ Ł РУС

Беларуская чыгунка зменіць расклад некаторых цягнікоў

4.09.2026 / 17:30

Nashaniva.com

З 7 да 26 верасня 2026 года Беларуская чыгунка зменіць графік руху шэрагу пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Мінск — Орша. Змены звязаныя з будаўніча-мантажнымі і рамонтнымі работамі на адрэзку Калодзішчы — Гарадзішча.

Фота: Lookby.media

У асобныя даты будуць адмененыя цягнікі №717/718 Масква — Мінск — Масква, №704/713 Мінск — Віцебск — Мінск, №862/861 і №866/863 Мінск — Орша — Мінск. Замест цягніка №713/714 Віцебск — Мінск — Віцебск у гэты перыяд будзе курсаваць цягнік №623/624 па тым жа маршруце.

Цягнік №712/711 Віцебск — Мінск 7, 14 і 21 верасня пойдзе па змененым маршруце — праз Полацк і Маладзечна.

Карэктаванні закрануць і міжнародныя рэйсы. Зменіцца расклад некаторых цягнікоў Масква — Мінск, Масква — Брэст, Санкт-Пецярбург — Брэст, а таксама цягнікоў спалучэння Масква — Калінінград.

Акрамя таго, у гэты перыяд будуць скарэктаваныя маршруты і расклад асобных цягнікоў міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній, у тым ліку гарадскіх і рэгіянальных цягнікоў эканомкласа на ўчастку Мінск — Орша. Некаторыя з іх таксама часова скасуюць.

БЧ рэкамендуе пасажырам улічваць змены пры планаванні паездак у гэты перыяд.

Чытайце таксама:

На Беларускай чыгунцы не хапае вагонаў-платформаў. Прычына — вайсковыя перавозкі

Белчыгунка праз будаўніцтва чыгункі ў Нацыянальны аэрапорт мяняе расклад цягнікоў

Беларуская чыгунка набудзе 30 пасажырскіх вагонаў. Палова — для кірунку ў Маскву

Каментары да артыкула