БЕЛ Ł РУС

«Мінсктранс» дазволіў бясплатна перасаджвацца ў аўтобус, які стаіць бліжэй да мяжы

4.09.2026 / 17:21

Nashaniva.com

Пасажыры міжнародных рэйсаў «Мінсктранса» цяпер могуць бясплатна перасесці ў іншы аўтобус прадпрыемства ўжо ў зоне чакання перад пунктам пропуску. Гэта дазваляе заняць месца ў аўтобусе, які знаходзіцца бліжэй да шлагбаума і раней пройдзе мяжу, піша выданне «Наш портал».

Фота: Lookby.media

Скарыстацца з такой магчымасці могуць толькі тыя пасажыры, якія першапачаткова ехалі міжнародным рэйсам «Мінсктранса». Акрамя таго, у аўтобусе, які знаходзіцца наперадзе ў чарзе, павінны быць вольныя месцы.

Перасадка адбываецца непасрэдна ў зоне чакання перад уездам на тэрыторыю пункта пропуску і не патрабуе дадатковай аплаты. Калі вольных месцаў у аўтобусе наперадзе няма, перасесці ў яго не атрымаецца.

Дадатковую інфармацыю пра парадак перасадкі можна атрымаць у «Мінсктрансе» па тэлефоне +375 (29) 700-20-38.

Чытайце таксама:

«Мінсктранс» зняпраўдзіў чуткі пра адмову ад білетаў у грамадскім транспарце з 1 верасня

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй

Ці абавязаныя кіроўцы чакаць пасажыраў, якія бягуць за грамадскім транспартам? «Мінсктранс» патлумачыў

Каментары да артыкула