БЕЛ Ł РУС

У Расіі верталёт з прапагандыстамі і членам ЦВК жорстка сеў проста на аўтадарогу ВІДЭА

2.09.2026 / 13:52

Nashaniva.com

Мі-8 з супрацоўнікамі расійскіх дзяржаўных тэлеканалаў і прадстаўніком выбарчай камісіі рэзка пачаў губляць вышыню пры падлёце да аэрадрома на Сахаліне. Пілот пасадзіў машыну на дарогу, пасля чаго яна з'ехала ў кювет.

Верталёт вяртаўся з мыса Цярпення, дзе прадстаўнік выбарчай камісіі забяспечваў датэрміновае галасаванне жыхароў цяжкадаступных тэрыторый на выбарах у Дзярждуму Расіі, паведамляюць расійскія каналы.

На борце знаходзіліся восем чалавек: трое членаў экіпажа, супрацоўнік Сахалінскай абласной выбарчай камісіі і чацвёра карэспандэнтаў з дзяржаўных тэлеканалаў.

Пры падлёце да аэрадрома «Сокал» верталёт пачаў імкліва губляць вышыню. Пілот здолеў пасадзіць яго на трасу прыкладна за кіламетр ад аэрадрома. Пасля прызямлення машына з’ехала ў кювет.

Пасажыры і члены экіпажа атрымалі ўдары і драпіны. На дарозе ніхто не пацярпеў.

Для арганізацыі галасавання ў аддаленых раёнах верталёт выдзеліла Міністэрства абароны Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула