У мінскім спальным раёне нанеслі на асфальт такую разметку, каб яе было немагчыма не заўважыць
Знак «Прыпынак забаронены» фактычна намалявалі на асфальце.
У мясцовым праездзе, які злучае вуліцы Кунцаўшчына, Прытыцкага і Ляшчынскага ў Мінску, змянілі арганізацыю дарожнага руху. Пра гэта паведамляюць «Мінск-Навіны».
Гэты жылы квартал — адзін з самых загружаных у сталіцы па колькасці ўстаноў: тут размешчаны сярэднія школы № 179, 185 і 201, гімназіі № 4 і 39, дзіцячыя сады № 489, 492 і 540, 5‑я дзіцячая і 26‑я дарослая паліклінікі, а таксама дзіцячая музычная школа № 17.
Раніцай і па вечарах тут столькі машын, што раз'ехацца цяжка. Таму ў праездзе арганізавалі чатыры зоны раз'езду машын. На кожным з гэтых участкаў забаранілі спыненне і стаянку машын.
Там папярэдне ўсталявалі адпаведныя дарожныя знакі і нанеслі яркую эксперыментальную разметку.