БЕЛ Ł РУС

СБУ заявіла пра прадухілены замах ФСБ на прадстаўніка расійскай апазіцыі

2.09.2026 / 09:16

Nashaniva.com

Служба бяспекі Украіны паведаміла, што меркаванай мэтай ФСБ быў адзін з лідараў расійскага апазіцыйнага палітычнага нацыянальнага руху. Ён прыехаў ва Украіну з нагоды Дня незалежнасці.

«СБУ сумесна з ГУР Міністэрства абароны Украіны прадухіліла тэракт, які ФСБ РФ рыхтавала супраць аднаго з лідараў расійскага апазіцыйнага палітычнага нацыянальнага руху, што прыбыў ва Украіну з нагоды Дня незалежнасці нашай дзяржавы. Праводзяцца аператыўна-следчыя дзеянні», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні СБУ.

Каго менавіта збіраліся атакаваць, як рыхтаваўся замах і хто затрыманы, спецслужба не ўдакладніла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула