Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер збіраюцца ва Украіну
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што правёў падрабязную і канструктыўную тэлефонную размову са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам і зяцем Дональда Трампа Джарэдам Кушнерам.
Джарэд Кушнер і Стыў Уіткаф. Фота: AP
Паводле слоў Зяленскага, перамовы паміж украінскай і амерыканскай камандамі працягваюцца пастаянна. Цяпер бакі абмяркоўваюць магчымую дату візіту прадстаўнікоў Трампа ва Украіну, які мог бы дапамагчы ў выпрацоўцы рашэнняў для дасягнення міру.
Зяленскі таксама расказаў пра сітуацыю на фронце і расійскія паветраныя ўдары. Ён адзначыў, што поспехі расійскай арміі нязначныя і даюцца ёй цаной вялікіх страт.
Украінскі прэзідэнт дадаў, што каманды застануцца на сувязі, каб узгадніць парадак дня і графік далейшых кантактаў. Ён падзякаваў Трампу, Уіткафу, Кушнеру і ўсім у ЗША, хто працуе дзеля дасягнення міру.
Чытайце таксама:
ЗША папрасілі Украіну не біць па Расіі, пакуль там дырэктар ЦРУ. Яго самалёт ужо вылецеў з Масквы
Крэмль вызваліў зняволенага былога амерыканскага марпеха. За што — пакуль невядома
Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень
Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»