Мадура апублікаваў фота з амерыканскай турмы
Былы прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура цяпер сядзіць у турме ў Нью-Ёрку. У яго сацсетках апублікавалі фота Мадура з турмы. Здымкі былі зроблена яшчэ ў чэрвені. На іх палітык стаіць у шэрым спартовым касцюме, белых красоўках і ўсміхаецца.
Нікалас Мадура ў амерыканскай турме. Фота: NicolasMaduro / X
«Адпраўляю гэтыя фота як невялікі падарунак усім маім унукам і ўнучкам, дзецям і ўсім добрым людзям, якія нас любяць», — падпісаў здымак Мадура.
Фота: NicolasMaduro / X
Мадура і яго жонку захапілі ў іх рэзідэнцыі ў ноч на 3 студзеня 2026 года ў выніку амерыканскай спецаперацыі. Пасля гэтага іх даставілі ў турму ў Нью-Ёрку.
У ЗША ўжо пачаўся суд над Мадура. Яму можа пагражаць ад 20 гадоў зняволення.
Чытайце таксама:
Улады Венесуэлы пачалі дыялог з апазіцыяй
Мадура сядзіць у камеры разам з 18 зняволенымі
Марка Рубіа паляцеў у Кітай у спартыўным касцюме, як у Мадура
У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура