БЕЛ Ł РУС

У хостэле ў Пецярбургу азербайджанец зарэзаў беларуса, які хацеў працаваць замест яго

30.08.2026 / 15:29

Nashaniva.com

Беларус сам сабраў рэчы папярэдніка і папрасіў яго хутчэй выязджаць.

Беларус прыкрывае рану. Скрыншот з камеры відэаназірання

Ахвярай канфлікту ў пецярбургскім хостэле «Лівадыя» стаў 38‑гадовы беларус. Яго імя ў судовым рашэнні не называецца, ён зашыфраваны як П.

Забойца — 32‑гадовы азербайджанец Турал Джангір аглы Рамазанаў, ураджэнец Грузіі. Ён жыў і працаваў у хостэле, але на яго месца вырашылі ўзяць беларуса.

Паводле паказанняў сведкі, які таксама жыў у хостэле, беларус пачаў самастойна збіраць рэчы Рамазанава і падганяў яго. Спачатку паміж імі быў канфлікт на словах, потым бойка, у якой беларус некалькі разоў ударыў азербайджанца па твары. «У нейкі момант Рамазанаў дастаў з кішэні складны нож, пасля чаго спытаў: «Ну што, цяпер будзем біцца?» — і накінуўся», — расказаў сведка.

Азербайджанец нанёс пяць удараў — у шыю, грудзі, плячо і кісць. Усё гэта заняло некалькі секунд і трапіла на камеру відэаназірання.

Пасля нападу паранены беларус самастойна вярнуўся ў хостэл, заціскаючы рану на шыі вопраткай, потым выйшаў на вуліцу і чакаў хуткую. Медыкі зафіксавалі пранікальнае раненне грудной клеткі, пнеўматоракс і страту літра крыві. Праз месяц у бальніцы беларус памёр: утварыліся пнеўманія і плеўрыт, што прывяло да лёгачна-сардэчнай недастатковасці.

У судзе Рамазанаў прызнаў віну часткова: сцвярджаў, што абараняўся, а ў грудзі і шыю трапіў выпадкова. Але на відэа было відаць, што беларус у той момант нікога не біў і нікому не пагражаў, а азербайджанец наступаў на яго, працягваючы наносіць удары.

Прысуд — 8 гадоў калоніі для забойцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула