БЕЛ Ł РУС

У Ленінградскай вобласці Расіі пасля атакі дронаў загарэўся адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ

30.08.2026 / 08:06

Nashaniva.com

Уночы 30 жніўня беспілотнікі атакавалі адное з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Расіі — завод «Кірышынафтаоргсінтэз» у горадзе Кірышы Ленінградскай вобласці.

Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка наўпрост не пацвердзіў факт атак на НПЗ, але заявіў пра збіванне 42 БПЛА над рэгіёнам і загаранне ў прамысловай зоне Кірышаў.

«КІНЕФ» уваходзіць у структуру кампаніі «Сургутнафтагаз». Гэты завод з’яўляецца найбуйнейшым у Ленінградскай вобласці і адным з найбуйнейшых у Расіі. Ён можа перапрацоўваць каля 20 мільёнаў тон нафты на год. Летась там перапрацавалі 17,5 мільёна тон, што складае прыкладна 6,6% ад агульнага аб’ёму ў краіне. Прадпрыемства ўваходзіць у склад кампаніі «Сургутнафтагаз».

Таксама паведамляецца пра траплянне ў жылы дом у Кірышах, на даху якога быў абсталяваны агнявы пункт СПА.


Акрамя Ленінградскай вобласці, пад удар патрапіў горад Ейск (Краснадарскі край РФ), дзе беспілотнікі, паводле ўкраінскіх маніторынгавых каналаў, атакавалі вайсковы аэрадром і вайсковы гарадок.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула