БЕЛ Ł РУС

У першы тыдзень восені беларусаў чакае пераменлівае надвор'е

29.08.2026 / 20:18

Nashaniva.com

Сіноптык Дзмітрый Рабаў у эфіры тэлеканала АНТ расказаў пра надвор’е ў Беларусі з 31 жніўня па 6 верасня. Паводле яго слоў, тэмпература ў цэлым будзе адпавядаць кліматычнай норме, працяглых дажджоў і ўстойлівага пахаладання не чакаецца, аднак надвор’е будзе даволі пераменлівым.

Здымак ілюстрацыйны. Фота са старонкі Дзяніса Блішча

У панядзелак, 31 жніўня, на большай частцы краіны будзе воблачна з праясненнямі, месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы чакаецца ад +9 да +12 °C, днём — ад +23 °C на паўночным захадзе і поўначы да +29 °C на поўдні.

1 верасня надвор’е істотна не зменіцца: прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Ноччу будзе +9…+14 °C, днём — ад +18 °C у Віцебскай вобласці да +26 °C у Гомельскай.

У сераду, 2 верасня, ападкаў не чакаецца. Тэмпература ўначы складзе +8…+13 °C, днём — ад +19 °C на поўначы да +25 °C на поўдні краіны.

3 верасня Беларусь зноў апынецца пад уплывам атмасферных франтоў. Будзе воблачна з праясненнямі, верагодныя дажджы і навальніцы. Уначы — +10…+15 °C, днём — +19…+24 °C.

У пятніцу, 4 верасня, істотных ападкаў не чакаецца. Вецер будзе заходнім і паўднёва-заходнім, умераным, часам парывістым. Уначы тэмпература складзе +9…+14 °C, днём — +15…+20 °C, а на поўдні — да +25 °C.

Першыя восеньскія выхадныя, паводле папярэдняга прагнозу, будуць больш прахалоднымі і дажджлівымі. У суботу, 5 верасня, уначы чакаецца +9…+13 °C, днём — ад +14 °C на захадзе да +20 °C у Гомельскай вобласці.

У нядзелю, 6 верасня, тэмпература апусціцца яшчэ ніжэй: уначы будзе +7…+12 °C, днём — +13…+17 °C. У Гомельскай і Брэсцкай абласцях будзе на 2—4 градусы цяплей.

Чытайце таксама:

У апошні дзень лета будзе +30°C

Тэмпература Сусветнага акіяна дасягнула рэкорднага ўзроўню

«Адзін з найгоршых». Эксперт ацаніў грыбны сезон

Каментары да артыкула