БЕЛ Ł РУС

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

29.08.2026 / 17:47

Nashaniva.com

Супраць 18‑гадовага кіроўцы, які стаў вінаватым у ДТЗ з цяжкімі наступствамі, завялі крымінальную справу. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце.

Фота: Следчы камітэт

Аварыя адбылася раніцай 25 жніўня ў вёсцы Гуслянка Магілёўскага раёна. Малады чалавек, які меў стаж кіроўцы ўсяго тры месяцы, ехаў на аўтамабілі Peugeot. На закругленні дарогі ён перавысіў хуткасць і з’ехаў з праезнай часткі, пасля чаго аўтамабіль перакуліўся.

Акрамя кіроўцы, у салоне знаходзіліся пяцёра падлеткаў. 16‑гадовая дзяўчына, якая сядзела на пярэднім пасажырскім месцы, атрымала цяжкія траўмы і была дастаўленая ў бальніцу.

Медыцынскае абследаванне паказала, што ў крыві кіроўцы было больш за 0,8 праміле алкаголю.

Дзеянні маладога чалавека кваліфікаваныя паводле часткі 4 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса. Яму выстаўлена абвінавачанне, а ў якасці меры стрымання паводле санкцыі пракурора абранае ўтрыманне пад вартай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула