БЕЛ Ł РУС

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку

28.08.2026 / 21:57

Nashaniva.com

Намесніца міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Святлана Караткевіч паведаміла, што ў жніўні і верасні можа падаражэць мука першага і вышэйшага гатункаў. Паводле інфармацыі «Белдзяржхарчпрама», рост цэн можа скласці ад 6% да 51,6%, піша расійскае выданне Sputnik.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com

Сярод прадпрыемстваў, якія збіраюцца павышаць цэны, згадваюцца, у прыватнасці, Мінскі, Клімавіцкі і Гомельскі камбінаты хлебапрадуктаў.

У Мінгандлю нагадалі, што ў Беларусі працягвае дзейнічаць пастанова №713 аб дзяржаўным рэгуляванні цэн. Ведамства паабяцала праверыць інфармацыю, а калі яна пацвердзіцца, прыняць меры ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Караткевіч падкрэсліла, што прынцып справядлівай цаны распаўсюджваецца не толькі на гандаль, але і на вытворцаў. Паводле яе, неабгрунтаванае павышэнне кошту сыравіны ў выніку адбіваецца на канчатковай цане прадуктаў для спажыўцоў. Яна таксама заклікала вытворцаў і гандаль не імкнуцца атрымаць кароткатэрміновую выгаду за кошт павышэння цэн.

Чытайце таксама:

Мінгандлю ўзяло пад кантроль білетную палітыку хакейнага «Дынама»

У верасні падаражэюць толькі дзве маркі цыгарэт

Цана на адныя і тыя ж лекі ў розных аптэках можа адрознівацца ўдвая. Мінгандлю патлумачыла, чаму так

«Думала, гэта расійскія рублі». Беларусаў абурыла цана лячэння сабакі

Каментары да артыкула