БЕЛ Ł РУС

У Брэсце пачынаюць будаўніцтва новага касцёла

27.08.2026 / 20:11

Nashaniva.com

Рыма-каталіцкая парафія святога Казіміра ў Брэсце паказала месца пад будаўніцтва свайго храма. На відэа пробашч паведаміў, што этап выраўноўвання і трамбоўкі пляцоўкі ўжо завершаны. Участак падрыхтавалі да наступнага этапу: закладкі падмурка, піша выданне Katolik.life.

На пытанне адносна тэрмінаў будаўніцтва святар адказаў, што гэта працэс няхуткі і цяпер «абмяркоўваецца пачатак будаўнічых работ».

Касцёл разлічаны на 200 чалавек і будзе ўзведзены ў Паўднёва-Заходнім мікрараёне №3.

Гэта доўгачаканы для брэсцкіх католікаў храм. Яшчэ ў 2019 годзе быў прэзентаваны яго праект і праведзена грамадскае абмеркаванне. Тады паведамлялася, што на ўчастку плошчай 0,70 га плануецца размясціць храм, гаспадарчы блок, нядзельную школу, дзіцячыя пляцоўкі.

Але толькі цяпер у парафіі з'явілася магчымасць пачаць будаўніцтва.

Чытайце таксама:

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся да службы пасля месяца лекавання

З Беларусі высылаюць больш за дзесяць польскіх святароў. У Магілёве ўжо развіталіся з пробашчам — і з праектам новага касцёла

Руіны касцёла ў Бабруйску бясплатна аддалі «кашальку» Лукашэнкі Аляксандру Зайцаву

У Гродне археолагі знайшлі фрагменты касцёла канца XVI — сярэдзіны XVII стагоддзя

Каментары да артыкула