У Італіі звышлёгкі верталёт сутыкнуўся ў небе з кабелямі і разбіўся ВІДЭА
Трагедыя адбылася 26 жніўня ў горнай даліне Антрона ў паўночнаітальянскім рэгіёне П'емонт, у раёне штучнага возера Камплічолі на вышыні каля 1400 метраў.
Скрыншот з відэа
Паводле папярэдняй інфармацыі, звышлёгкі верталёт зачапіў электрычныя кабелі, пасля чаго загарэўся і ўпаў на зямлю. На борце знаходзіліся двое чалавек — 62‑гадовы пілот і 63‑гадовая пасажырка, жонка ягонага брата. Абое загінулі.
На месца здарэння прыбылі пажарнікі, паліцыя, медыкі і ратавальнікі. Таксама быў выкліканы медыцынскі верталёт, але выратаваць людзей не ўдалося.
Прычыны аварыі пакуль высвятляюцца. Следчыя павінны ўстанавіць дакладную траекторыю палёту і абставіны сутыкнення з кабелямі.
Пазней стала вядома, што момант катастрофы выпадкова зняў на відэа адзін з турыстаў.
Чытайце таксама:
У Непале пасля разбуральнага апоўзня зніклі сотні турыстаў, дзясяткі загінулых
У Італіі за рулём грузавіка памёр 43‑гадовы беларус
Аўтобус з польскімі турыстамі разбіўся ў Венгрыі. Загінулі 12 чалавек