У Пухавіцкім раёне загінуў 26‑гадовы матацыкліст
Кіроўца грузавіка не прапусціў яго.
Сёння а 12‑й гадзіне паблізу аграгарадка Дукора Пухавіцкага раёна 57‑гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля МАЗ пры выездзе з другаснай дарогі не даў перавагі ў руху і сутыкнуўся з 26‑гадовым матацыклістам.
У выніку ДТЗ кіроўца матацыкла загінуў на месцы здарэння.