БЕЛ Ł РУС

Сям'я пакінула кватэру незамкнёнай, і сусед сцягнуў у іх шафу

26.08.2026 / 14:59

Nashaniva.com

Заўважыўшы, што сям’я, якая жыве паверхам ніжэй, робіць рамонт і перыядычна пакідае кватэру незачыненай, мужчына падпільнаваў момант і наведаўся да іх у госці.

Улоў атрымаўся неблагі: мэблевы гарнітур, каркас для ванны і шкло для душавой кабіны. Прычым мужчына не толькі вынес усё гэта аптовай партыяй, але і застаўся цалкам незаўважаным.

Калі муж і жонка выявілі знікненне рэчаў, яны патэлефанавалі ў міліцыю. «Дабро» знайшлося тут жа — у пад’ездзе. Выкрадальнік схаваў яго ў смеццеправодзе. Заставалася толькі адна загадка: хто ж той самы «смяльчак», паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Апрацаваўшы паверхні скрадзеных прадметаў дактыласкапічнымі парашкамі, спецыяліст змог выявіць «пальчыкі». А далей — справа тэхнікі: адбіткі праверылі па базе і выйшлі на беспрацоўнага, раней судзімага, да таго ж суседа з непагашанай судзімасцю за крадзеж.

Цяпер мужчыну пагражае крымінальная адказнасць за крадзеж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула