У Лідзе трое замежнікаў атруціліся грыбамі
Яны сабралі грыбы каля гандлёвага цэнтра «ЛідаПарк», прыгатавалі і з'елі іх, а затым адчулі сябе дрэнна, піша «Лідская газета».
Фота: Lookby.Media
19 жніўня з дыярэяй і ванітамі іх шпіталізавалі ў інфекцыйнае аддзяленне Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Праз два дні пацярпелых перавялі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі ў Гродне. Двое з іх знаходзяцца ў рэанімацыі, адзін — у таксікалагічным аддзяленні.
Вядома, што яны сабралі і з'елі белыя пласціністыя грыбы. Мяркуецца, што гэта была бледная паганка.