БЕЛ Ł РУС

У верасні падаражэюць толькі дзве маркі цыгарэт

25.08.2026 / 23:10

Nashaniva.com

Міністэрства па падатках і зборах апублікавала інфармацыю пра максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты з фільтрам, якія будуць дзейнічаць у Беларусі з 1 верасня 2026 года.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com

Паводле новага цэнніка, у наступным месяцы падаражэюць толькі дзве маркі цыгарэт — Dove Click Purple Moon і Dove Click Tropical Sun, якія выпускае тытунёвая фабрыка «Нёман». Іх кошт вырасце на 20 капеек — з 4,60 да 4,80 рубля за пачак.

Цэны на астатнія цыгарэты — як беларускай вытворчасці, так і імпартныя — у верасні мяняцца не будуць.

Акрамя таго, дзяржаўнае прадпрыемства «Беларусьгандаль» вызначыла максімальную рознічную цану на новую для беларускага рынку марку Chapman Eclipse Noire Platinum. У верасні яна будзе каштаваць да 9,90 рубля за пачак.

Чытайце таксама:

Беларус спрабаваў правезці ў Польшчу цыгарэты ў руберойдзе

У Беластоку судзяць двух беларусаў і паляка за кантрабанду цыгарэт з дапамогай дронаў

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто

У Літве затрымалі трох чалавек, якія прыехалі ў лесе забіраць кантрабандныя цыгарэты з Беларусі

Каментары да артыкула