БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, колькі жывёл-кампаньёнаў зарэгістравалі беларусы

25.08.2026 / 17:39

Nashaniva.com

У Беларусі зарэгістравана больш за 132 тысячы жывёл-кампаньёнаў. Пра гэта паведаміла намесніца начальніка ўпраўлення жыллёвай гаспадаркі міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Надзея Сяўрук.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Большасць зарэгістраваных гадаванцаў — сабакі: іх налічваецца больш за 80 тысяч. Пры гэтым, са слоў спецыялісткі, гэта зусім не азначае, што катоў у Беларусі менш. Проста ўладальнікі катоў, верагодна, горш інфармаваныя пра неабходнасць рэгістрацыі жывёл.

Уладальнікі сабак падчас рэгістрацыі звычайна падаюць усю неабходную інфармацыю. У тым ліку яны паведамляюць пра выпадкі, калі сабака належыць да парод, якія патрабуюць ад гаспадара асаблівай адказнасці, напрыклад з-за вялікіх памераў або патэнцыйна агрэсіўных паводзін.

За апошнія чатыры гады колькасць зарэгістраваных жывёл-кампаньёнаў у Беларусі вырасла прыкладна на 50 тысяч. У 2021—2022 гадах іх было каля 70 тысяч, а цяпер — ужо больш за 132 тысячы.

Чытайце таксама:

У гамяльчанкі ў кватэры 11 гадаванцаў, а па новым законе можна толькі двух. Куды падзець астатніх?

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Ці трэба плаціць падатак за катоў? Беларуска распавяла пра нечаканы візіт міліцыі

Каментары да артыкула