БЕЛ Ł РУС

Выйшаў з гатэля і знік. У Абхазіі амаль тыдзень шукаюць беларуса

25.08.2026 / 13:23

Nashaniva.com

Падчас адпачынку ў Гагры знік жыхар Баранавічаў Андрэй Навумцаў.

Вядома, што мужчына знаходзіўся ў Абхазіі з 11 жніўня. Уночы 19 жніўня, каля 2:00, Андрэй выйшаў з гатэля «Каліпса». З таго часу яго месцазнаходжанне невядома, піша Onliner.by.

Мясцовая міліцыя таксама займаецца яго пошукамі.

— Нічога не прадвяшчала знікнення. На адпачынку быў з жонкай, проста ноччу выйшаў з гатэля і знік, жонка вярнулася ў Беларусь, — распавялі журналістам у пошукавым цэнтры «Арыенцір».

Зніклы Андрэй Навумцаў быў адзеты так, як на фатаграфіі. Мужчына 1984 года нараджэння.

Калі вам вядома, дзе ён можа знаходзіцца, інфармацыю просяць паведаміць у міліцыю па тэлефоне 102 або ў «Арыенцір»: +375 33 992-77-33.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула