«Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю». Зяленскі адказаў на віншаванне Ціханоўскай
Украінскі прэзідэнт перадрукаваў на сваёй старонцы ў Х віншаванне Святланы Ціханоўскай з Днём незалежнасці Украіны і пракаментаваў яго.
Святлана Ціханоўская і Уладзімір Зяленскі ў Кіеве 26 мая 2026 года
«Еўропа не можа дазволіць сабе страціць аніводную нацыю, што імкнецца да рэальнай незалежнасці. Гэтак жа важна, каб Беларусь не была ўцягнутая ў жорсткую вайну Расіі і ўрэшце ператварылася ў дэмакратычную, адкрытую і мірную краіну. Украіна ўдзячная тым беларусам, якія разам з украінскімі салдатамі абараняюць нашу агульную свабоду», — напісаў Зяленскі.