У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам
Незвычайная двухпакаёвая кватэра ў сталінцы на праспекце Незалежнасці знаходзіцца побач з цыркам. Столі тут — 3,2 метра, на падлозе дубовы паркет, выкладзены «ялінкай», піша Realt.by.
Гэта дом № 29 на праспекце Незалежнасці. Ён стаіць на перасячэнні праспекта з вуліцай Янкі Купалы. Насупраць з аднаго боку — Белдзяржцырк, з другога — Кастрычніцкая плошча. Да станцыі метро «Кастрычніцкая» — менш за 400 метраў.
Васьміпавярховы будынак быў пабудаваны ў 1957 годзе, некалькі гадоў таму ў ім правялі капітальны рамонт. Цяпер ён мае гісторыка-культурную каштоўнасць.
Кватэра размешчана на чацвёртым паверсе. У доме ёсць ліфт, пад'езд акуратны, з шырокімі лесвічнымі пралётамі.
Агульная плошча кватэры — 59 квадратных метраў, жылая — 33 квадратныя метры, кухня — 9 квадратных метраў.
На кухні ўсталяваная ўбудаваная тэхніка Bosch.
І той самы смеццеправод. Ён размешчаны паміж акном і стальніцай.
У пакоях практычна няма мэблі. У адным з іх ёсць выхад на балкон.
Вось так выглядае другі жылы пакой.
Санвузел у кватэры асобны. Усталяваная ванна.
Такая кватэра каштуе 657 120 рублёў. Квадратны метр — 11 063 рублі. Гэта 220 296 даляраў, або 3 709 даляраў за квадратны метр.