БЕЛ Ł РУС

На Магілёўшчыне чацвёра мужчын кралі паліва з дызель-цягніка

24.08.2026 / 20:27

Nashaniva.com

У Магілёўскай вобласці чацвёра мужчын атрымалі па два гады пазбаўлення волі за крадзеж дызельнага паліва з дызель-цягніка, паведамляе БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Як высветліла следства, машыніст дызель-цягніка і ягоны памочнік, якія раней працавалі ў лакаматыўным дэпо Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі, з лютага да красавіка 2026 года рэгулярна злівалі паліва. Яго пакідалі ў загадзя вызначаным месцы, адкуль скрадзенае забіраў бацька аднаго з абвінавачаных. Перавозіць паліва яму дапамагаў іх агульны знаёмы.

Усяго было здзейснена шэсць крадзяжоў. У выніку мужчыны скралі 509 літраў дызельнага паліва агульным коштам больш за 1200 рублёў. Усе чацвёра прызналі віну і добраахвотна кампенсавалі прычыненую шкоду.

Суд Чавускага раёна прызнаў іх вінаватымі. Машыністу і яго памочніку прызначылі па два гады пазбаўлення волі. Акрамя таго, яны атрымалі штрафы сумай 80 і 120 базавых адзінак адпаведна. На два гады ім таксама забаранілі займаць пасады, звязаныя з захоўваннем, выдачай, улікам і распараджэннем матэрыяльнымі каштоўнасцямі.

Бацьку аднаго з работнікаў прызначылі два гады пазбаўлення волі і штраф 50 базавых адзінак, а іх знаёмаму — таксама два гады пазбаўлення волі і штраф 40 базавых велічынь.

Для ўсіх чатырох выкананне пакарання адклалі на адзін год. 

Чытайце таксама:

19‑гадовага беларуса высылаюць з Даніі

Пад Гомелем мужчына пасля пахавання брата пайшоў у краму красці

Мінчанін аплаціў студэнтцы праязны на ўсе віды транспарту, але даведаўся пра гэта з SMS

Мужчына выйшаў з турмы і адразу абакраў могілкі пад Мінскам

Каментары да артыкула