З 1 верасня пенсіі вырастуць на 5%
Аляксандр Лукашэнка 24 жніўня падпісаў указ №288, паводле якога з 1 верасня ў Беларусі пералічаць і павысяць працоўныя пенсіі. У сярэднім іх сума павялічыцца на 5%, паведамляе БелТА.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Падвышэнне закране працоўныя пенсіі па ўзросце, за выслугу гадоў, з прычыны інваліднасці, а таксама ў выпадку страты кармільца. Пры гэтым канкрэтны памер павелічэння для кожнага пенсіянера будзе залежаць ад яго стажу, заробку, улічанага пры прызначэнні пенсіі, і наяўных даплат.
Выдаткі на павышэнне пенсій плануецца кампенсаваць у межах сродкаў, прадугледжаных законам аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2026 год.
Чытайце таксама:
Мінчанка замовіла паслугу павелічэння пенсіі і заплаціла за яе амаль дзевяць тысяч рублёў
Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці
Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?