БЕЛ Ł РУС

Іран паабяцаў адбіраць судны ў Армузскім праліве

24.08.2026 / 15:14

Nashaniva.com

Іран прыгразіў 46 суднам штрафамі, затрыманнем або канфіскацыяй за парушэнне правілаў праходу праз Армузскі праліў. Большасць суднаў — танкеры і газавозы, якія належаць Adnoc і Sinokor.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Getty Images

Іран папярэдзіў судны, якія парушаюць устаноўленыя Тэгеранам правілы транзіту праз Армузскі праліў, аб магчымых штрафах, затрыманнях або канфіскацыі. Пра гэта ў сацыяльнай сетцы X паведаміла прэс-служба Упраўлення па справах праліва ў Персідскім заліве, створанага Іранам для кантролю над стратэгічным маршрутам.

У публікацыі адзначаецца, што суднаўладальнікам варта азнаёміцца з абноўленым пералікам суднаў, прызнаных такімі, што не адпавядаюць патрабаванням для рэйсаў, звязаных з Персідскім залівам.

Іран прыгразіў штрафамі 46 суднам. Паводле звестак газеты, большасць суднаў у спісе — нафтавыя танкеры, судны для перавозкі нафтапрадуктаў і СПГ, якія ўдзельнічалі ў чаўночных перавозках. Значная частка з іх належыць Нацыянальнай нафтавай кампаніі Абу-Дабі або паўднёвакарэйскай кампаніі Sinokor.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула