Пяскоў: Украіна і далей будзе адчуваць адказы Расіі на ўдары па складах Ozon і іншай інфраструктуры
«Адказы ў Кіеве адчуваюць кожны дзень, кожную ноч і будуць адчуваць гэта і далей», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.
Фота: Sefa Karacan / Anadolu via Getty Images
У Крамлі ў сувязі з ударамі Украіны па складах Ozon заявілі, што ўдары па камерцыйнай і гандлёвай інфраструктуры не ўплываюць на сітуацыю на фронце, піша Інтэрфакс.
«Што тычыцца ўдараў, то яны яшчэ раз падкрэсліваюць сутнасць кіеўскага рэжыму. І тут галоўнае, вядома, неабходна нагадаць словы прэзідэнта: вы самі адкрылі скрыню Пандоры, цяпер атрымлівайце адказ. Адказы ў Кіеве адчуваюць кожны дзень, кожную ноч і будуць адчуваць гэта і далей», — сказаў Дзмітрый Пяскоў.
«У гэтым кантэксце хачу зноў вярнуць вас да суботняга інтэрв'ю прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Там было выразна сказана, што Украіна спрабуе наносіць удары па камерцыйнай гандлёвай інфраструктуры, пераследуючы пры гэтым самыя розныя мэты. У кіеўскага рэжыму гэта не атрымліваецца. Галоўнае, што гэта не дазваляе кіеўскаму рэжыму хоць неяк паўплываць на тую дынаміку, якую ўсе назіраюць на франтах», — заявіў ён.
Чытайце таксама:
Пуцін: Украіна сама выпусціла джына з бутэлькі. Атрымайце адказ