БЕЛ Ł РУС

Мужчына думаў, што знайшоў добрую вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі, але страціў грошы

24.08.2026 / 10:00

Nashaniva.com

46‑гадовы жыхар Мінска стаў ахвярай ашуканцаў, спрабуючы працаўладкавацца за мяжой.

Фота: vecteezy.com

Мужчына знайшоў у месенджары абвестку пра вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі. Падчас перапіскі «прадстаўнікі кампаніі» пераканалі яго аплаціць шэраг фэйкавых паслуг: пражытачны мінімум, афармленне візы, страхоўку, камісію за працаўладкаванне.

Мінчук перавёў ашуканцам 7200 рублёў, пасля чаго сувязь з імі спынілася.

Міліцыянты заклікаюць нагадваюць ключавыя правілы бяспекі пры пошуку працы за мяжой.

Ніякай перадаплаты да падпісання дамовы. 

Калі працадаўца пазбягае афіцыйнай электроннай пошты, відэасувязі ці асабістых сустрэч — гэта сігнал пра небяспеку.


Занадта высокія заробкі. Абяцанне неабгрунтавана вялікіх сум за працу без патрабаванняў да вопыту і ведання мовы выкарыстоўваецца як замануха.


Перад адпраўкай дакументаў і грошай заўсёды правярайце наяўнасць у агенцтва афіцыйнай ліцэнзіі на працаўладкаванне грамадзян за мяжой (спецыяльны рэестр размешчаны на сайце МУС Беларусі).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула