БЕЛ Ł РУС

Беларусам на месяц падоўжаць бязвіз у Чарнагорыю, але ёсць адна ўмова

22.08.2026 / 21:20

Nashaniva.com

Улады Чарнагорыі плануюць змяніць правілы ўезду ў краіну для грамадзян Беларусі і Расіі. З 1 лістапада гэтага года для іх будзе ўведзены візавы рэжым. Аднак беларусы, якія ўедуць у Чарнагорыю не пазней за 31 кастрычніка, змогуць яшчэ на працягу 30 дзён знаходзіцца ў краіне без візы.

Фота: vecteezy.com

Тым, хто перасячэ мяжу ўжо пасля надыходу 1 лістапада, для ўезду ўжо спатрэбіцца віза.

Такім чынам, бязвізавы рэжым фактычна працягнуць яшчэ на месяц для тых, хто паспее прыехаць у Чарнагорыю да ўстаноўленага тэрміну.

Зрэшты, Чарнагорыя ўжо і так не была для беларусаў надта папулярным турыстычным кірункам. Хоць у саму краіну віза і не патрабавалася, дабрацца туды без транзітнага шэнгену было немагчыма.

Паводле даных Белстата, у 2025 годзе Чарнагорыю праз арганізаваныя туры наведаў толькі 261 грамадзянін Беларусі. Для параўнання — летась праз турыстычныя кампаніі ў Турцыю з'ездзілі амаль 162,5 тысячы беларусаў, у Расію — больш за 159 тысяч, у Егіпет — каля 112,8 тысячы, у ААЭ — 78,1 тысячы, а ў Грузію — амаль 46 тысяч.

Чытайце таксама:

Чарнагорыя плануе ўвесці візы для грамадзян Беларусі з 1 лістапада

Румынія зноў пачала выдаваць візы беларусам

Як атрымаць летам шэнген? Чаму беларусам у ім адмаўляюць і дзе атрымаць візу прасцей?

Каментары да артыкула