Праз моцны вецер без святла і вады засталіся Смалявічы
22 жніўня праз моцны вецер, які абрынуўся на Смалявіцкі раён, горад Смалявічы і некалькі сельскіх населеных пунктаў засталіся без электрычнасці, паведамляе smolevichi-24.by.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: smolevichi-24.by
Праз адключэнне электраэнергіі перастала працаваць помпавае абсталяванне, таму часова знікла і водазабеспячэнне.
На месцы ўжо працуюць аварыйныя брыгады. Спецыялісты займаюцца аднаўленнем электрычных сетак і сістэмы водазабеспячэння.
Намеснік старшыні Смалявіцкага райвыканкама Аляксей Горбач паведаміў, што службы робяць усё неабходнае, каб як мага хутчэй вярнуць жыхарам святло і ваду.
Сітуацыя знаходзіцца на асабістым кантролі раённых службаў. Пра аварыйныя сітуацыі жыхароў просяць паведамляць у дыспетчарскія службы раёна.
Чытайце таксама:
У суботу прагназуюцца навальніцы
Штармавы вецер пакінуў без электрычнасці больш за 30 населеных пунктаў Гродзеншчыны