БЕЛ Ł РУС

У Індыі пры спробе бацькоў выратаваць 18‑гадовага сына ад суіцыду загінулі ўсе трое

22.08.2026 / 14:58

Nashaniva.com

Пасля сямейнай сваркі 18‑гадовы хлопец скочыў з абрыву. Бацькі ўпалі з ім, спрабуючы яго выратаваць, піша The Times of India.

У індыйскім горадзе Чхатрапаты-Самбхаджынагар 18‑гадовы хлопец загінуў пасля падзення ў глыбокі каменны кар’ер. Яго бацька таксама сарваўся ўніз, спрабуючы выратаваць сына, а маці скочыла следам.

Паводле відавочцаў, калі пасля сямейнай сваркі хлопец прыйшоў на вяршыню абрыву і стаў каля краю.

Неўзабаве туды прыбылі яго бацькі і мясцовыя жыхары, пазней — паліцыя і ратавальнікі. На працягу амаль трох гадзін яны спрабавалі пераканаць хлопца адысці ад небяспечнага месца. Ён некалькі разоў пагражаў скочыць і працягваў рухацца ўздоўж краю абрыву.

Ратавальнікі падрыхтавалі ўнізе страховачную сетку, а бацькі не спынялі спробаў адгаварыць сына.

Але хлопец раптам сарваўся і ўпаў у кар’ер. Бацька адразу паспрабаваў схапіць яго, аднак страціў раўнавагу і таксама ўпаў уніз.

Маці, якая стала сведкай падзення мужа і сына, праз некалькі імгненняў таксама кінулася ў кар’ер. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула