Дэлегацыя Талібану наведала Слуцк ФОТЫ
Ісламісты дэгуставалі беларускія сыры і каўбасы.
Усе фота: «Слуцкі край»
Слуцкі сыраробны камбінат прыняў дэлегацыю з Афганістана.
Каб уразіць гасцей з Кабула, ім зрабілі экскурсію па цэхах і вялікую дэгустацыю.
«Асаблівую цікавасць выклікала дэгустацыя, на якой былі прадстаўлены не толькі сыры і малочныя делікатэсы, але і лепшыя ўзоры прадукцыі прадпрыемстваў-партнёраў: ААТ «Беллакт», ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат», вытворчай пляцоўкі «Слуцкі мясакамбінат» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі», УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў», — хваліцца «Слуцкі край».
У сацсетках выдання пост пра візіт прадстаўнікоў гэтага жорсткага ісламісцкага рэжыму сабраў абураныя каментары. Магчыма, праз гэта пасты пра візіт талібаў былі выдаленыя з трэдс, інстаграма, тэлеграма выдання, а таксама з сайта.