БЕЛ Ł РУС

Бярозавец пры раздзеле маёмасці дазнаўся, што купіў аўтамабіль з перабітым VIN-нумарам

21.08.2026 / 13:56

Nashaniva.com

Зняць з уліку аўтамабіль «Mercedes» 52‑гадоваму жыхару Бярозы не ўдалося.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Падчас праверкі ідэнтыфікацыйнага нумара ў супрацоўніка ДАІ ўзніклі сумненні ў яго сапраўднасці. Мужчына патлумачыў, што набыў аўтамабіль два гады таму ў іншым горадзе. Для даследавання маркіровачнага абазначэння аўтамабіль накіравалі на экспертызу.

Эксперт упраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці пацвердзіў сумненні— VIN-нумар аўтамабіля «Mercedes» быў зменены.

Спецыяліст устанавіў, што шляхам выдалення маркіраванай дэталі з наступным уварваннем на яе месца новай, а таксама заменай асноўнай таблічкі на тую, якая знаходзіцца на аўтамабілі цяпер, было зменена маркіровачнае абазначэнне. Эксперт таксама ўстанавіў першапачатковае значэнне ідэнтыфікацыйнага нумара.

Больш за тое, Mercedes быў сабраны з трох розных аўтамабіляў.

Уладальнік аўтамабіля распавёў, што дзеліць маёмасць з жонкай і збіраўся прадаць транспартны сродак. Пра тое, што могуць узнікнуць пытанні з ідэнтыфікацыйным нумарам, мужчына не ведаў. Паводле яго слоў, за час валодання аўтамабілем ён не праводзіў ніякіх кузаўных работ і не змяняў нумар кузава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула