У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта
Трагедыя адбылася на беразе возера каля вёскі Забор’е 20 жніўня. Загінуў 42‑гадовы жыхар Мінска.
Ілюстрацыйнае фота
У той дзень мужчыну знайшлі загінулым каля палаткі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас моцнага парыву ветру сасну вырвала з коранем, пасля чаго дрэва ўпала на мужчыну, паведамляе «Мінская праўда».
Следчыя адзначылі, што слядоў барацьбы і валачэння на месцы выяўлена не было.