БЕЛ Ł РУС

Украіна ўвяла санкцыі супраць стваральнікаў «Машы і Мядзведзя»

21.08.2026 / 07:34

Nashaniva.com

Мультфільм распаўсюджвае прарасійскія наратывы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні санкцый супраць аўтараў і дыстрыб'ютараў мультсерыяла «Маша і Мядзведзь».

У паведамленні на сайце прэзідэнта Украіны гаворыцца, што мультсерыял «распаўсюджвае прарасійскія наратывы, замаскіраваныя пад дзіцячы кантэнт, што ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны».

Санкцыі ўведзеныя супраць студыі «Анімакорд» і пяці чалавек, у тым ліку заснавальніка студыі, аўтара сцэнарыя і ўладальніка правоў на мультсерыял.

У ліпені забараніць мультфільм заклікалі брытанскія дэпутаты, палічыўшы яго расійскай «мяккай сілай».

Чытайце таксама:

«Нармалізуе савецкую ваенную эстэтыку»: брытанскія палітыкі заклікаюць прыбраць «Машу і Мядзведзя» са стрымінгавых сэрвісаў

Каментары да артыкула