БЕЛ Ł РУС

Мост праз Свіслач каля плошчы Перамогі адкрыюць пасля рамонту да канца жніўня

20.08.2026 / 23:05

Nashaniva.com

Мост праз раку Свіслач каля плошчы Перамогі на праспекце Незалежнасці ў Мінску плануюць адкрыць для руху да пачатку восені. Рамонтныя работы павінны завяршыцца 28 жніўня. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў у эфіры тэлеканала АНТ.

Фота: Times.by

Паводле слоў чыноўніка, абмежаванні руху ствараюць нязручнасці для мінчукоў, але работы спецыяльна запланавалі на летні перыяд, калі многія людзі знаходзяцца ў адпачынках, а школьнікі і студэнты — на канікулах. Іншага зручнага часу для такога рамонту, па словах мэра, не было.

Кухараў падкрэсліў, што галоўнай прычынай правядзення работ з'яўляецца бяспека людзей. Ён паабяцаў, што пасля завяршэння рамонту горад да пачатку восені і новага навучальнага года вернецца да звычайнай арганізацыі руху.

Мост каля плошчы Перамогі закрылі на рамонт 6 ліпеня. У рамках работ старое дарожнае пакрыццё павінны былі дэмантаваць, аднавіць апорную здольнасць маналітнай пліты і абнавіць гідраізаляцыю пуцеправода.

Акрамя гэтага, рамонт уключае абнаўленне пешаходных зон і веладарожак, замену парэнчаў, сістэмы асвятлення і інжынерных камунікацый.

Пры гэтым знешні выгляд моста істотна змяняць не плануецца: колькасць палос для руху і шырыня тратуараў павінны застацца ранейшымі.

Чытайце таксама:

У цэнтры Мінска рыхтуюцца часткова адкрыць мост цераз Свіслач

На праспекце Незалежнасці ў Мінску разабралі ўжо палову моста цераз Свіслач

Мост цераз Свіслач каля плошчы Перамогі закрылі на рэканструкцыю

Каментары да артыкула