БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску мужчына ўтапіўся ў лужыне

20.08.2026 / 17:09

Nashaniva.com

У Бабруйску судмедэкспертам давялося расследаваць незвычайны выпадак смерці: 59‑гадовы мужчына загінуў пасля таго, як упаў тварам у лужыну і захлынуўся вадой, піша прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Інцыдэнт адбыўся пасля выпадковай сустрэчы на вуліцы. 43‑гадовы бабруец папрасіў у старэйшага мужчыны цыгарэту. Паміж імі ўзнікла сварка, якая перарасла ў бойку. 59‑гадовы мужчына быў п’яны. Пасля некалькіх удараў па галаве ён упаў на асфальт і апынуўся тварам уніз у лужыне.

Ягоны праціўнік выцягнуў мужчыну з вады і выклікаў хуткую дапамогу і міліцыю. Аднак выратаваць пацярпелага не ўдалося.

Каб дакладна ўстанавіць прычыну смерці, у Бабруйскім міжраённым аддзеле Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз правялі судова-медыцынскую экспертызу.

Эксперты выявілі на галаве і руках загінулага цялесныя пашкоджанні. Яны былі аднесеныя да лёгкіх і, паводле заключэння эксперта, не знаходзіліся ў прычыннай сувязі са смерцю. У крыві мужчыны выявілі 3,6 праміле этылавага спірту.

Прычынай смерці стала механічная асфіксія — перакрыццё дыхальных шляхоў вадой падчас утоплення. Такім чынам, для смяротнага зыходу аказалася дастаткова нават невялікай колькасці вады ў лужыне, калі чалавек не можа своечасова падняць галаву.

У дачыненні да 43‑гадовага бабруйца Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за прычыненне смерці па неасцярожнасці.

Чытайце таксама:

У Мінску пешаход трапіў пад колы БМВ

Беларус парэзаў нажом двух украінцаў ва Уроцлаве

Пад Мінскам трактарыст-бяспраўнік пашкодзіў тры аўтамабілі і паспрабаваў уцячы

Мінчук з псіхічным разладам завяшчаў дзве сталічныя кватэры міністэрству

Каментары да артыкула