БЕЛ Ł РУС

У Санкт-Пецярбургу ў вадзе знайшлі цела з адсечанай рукою. Аказалася, гэта экс-басіст гурта «Кукрыніксы»

20.08.2026 / 15:31

Nashaniva.com

У Санкт-Пецярбургу на беразе каля Мічманскай вуліцы знайшлі цела 45‑гадовага Дзмітрыя Аганяна — былога бас-гітарыста расійскага рок-гурта «Кукрыніксы». У мужчыны была адсечаная левая кісць.

Сёння ранкам расійскія каналы апублікавалі навіну пра здарэнне ў Санкт-Пецярбургу. 

Мужчыну сярэдняга веку з цалкам адсечанай кісцю знайшлі ў раёне пасажырскага порта «Morskoy Fasad» на Васільеўскім востраве. «Побач з целам знайшлі сякеру, якой, як мяркуецца, мужчыну адсеклі руку», — пісала «База».

Цяпер цела ідэнтыфікавалі. 

Дзмітрый Аганян, вядомы пад мянушкай «Вагон», граў у «Кукрыніксах» больш за 20 гадоў і ўдзельнічаў у запісе ключавых альбомаў калектыву да яго распаду ў 2018 годзе.


Гурт «Кукрыніксы» быў заснаваны ў Санкт-Пецярбургу Аляксеем Гаршанёвым — малодшым братам лідара «Короля и Шута» Міхаіла «Гаршка» Гаршанёва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула