БЕЛ Ł РУС

«Даволі крута!» Вінаградаў апублічыў, колькі грошай і дапамогі атрымаў як вызвалены палітвязень

20.08.2026 / 12:44

Nashaniva.com

«І нешта мне падказвае, што ў іншых дыяспарах такога няма і блізка», напісаў экс-палітвязень у сваім тэлеграм-канале.

«Усім прывет, спадарства! Дапамагаюць палітвязням ці не? А калі дапамагаюць, то як? Крадуць ці не? Цяпер я вам падкіну, што атрымлівае дэпартаваны палітвязень.

Гэта базавы мінімум. Калі камусьці чагосьці з гэтага не дасталося, то альбо чалавек не звяртаўся, альбо адбылося нешта жахлівае.

Я асабіста не ведаю нікога, каму чагосьці з гэтага не далі.

Калі вы існуяце — расказвайце пра сябе ў каментарах пад пастом, і мы будзем вырашаць, «хто ўрот, а хто не ўрот».

Гэта пра дэпартаваных. Цяпер пра тых, хто сядзіць.

Але тут фішка ў тым, што па гэта трэба звярнуцца, а вы ў Беларусі. Я магу тут сказаць адно: захоўвайце чэкі — і ўсё ў вас зрасцецца.

Усё, што вышэй, тычыцца ўсіх палітвязняў і дэпартаваных. Гэта датычыць нават тых, хто працаваў (ці працуе) на мянтоў (што, як па мне, даволі спрэчнае рашэнне, але як ёсць).

Ёсць шчасліўчыкі, тыпу мяне, якія з'яўляюцца членамі БАЖ, напрыклад. Ёсць шчасліўчыкі (зноў жа тыпу мяне), у якіх было нармальнае месца працы, напрыклад, «Белсат». Ёсць шчасліўчыкі (трэба ж, ізноў я!), якіх проста ведаюць людзі.

Ніякіх звышнатуральных сум там няма, але дапамога адчувальная, за што ім усім вялікі дзякуй. Яны вельмі спрасцілі мне жыццё.

Навошта я ўвогуле гэта пішу? Таму што лічу, што дапамога палітвязням знаходзіцца на даволі крутым узроўні. Я, прынамсі, раней такога не проста не бачыў — я нават не чуў! І нешта мне падказвае, што ў іншых дыяспарах такога няма і блізка.

А людзі, якія гэтым займаюцца, атрымліваюць неяк зашмат катыхаў на свае каўняры. Нават для нашых сучасных парадкаў.

Прамяні дабра вам, хлопцы-дзяўчаты, ад удзячных гангстараў», — падсумаваў Павел Вінаградаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула