БЕЛ Ł РУС

У мінскім «Экспабеле» прадавалі забароненыя заходнія тавары

19.08.2026 / 18:41

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выявіла факты продажу забароненай уладамі прадукцыі ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Экспабел». Праверку, як паведамляецца, правялі пасля зваротаў наведвальнікаў у інтэрнэце.

Здымак ілюстрацыйны

Спецыялісты галоўнага ўпраўлення Мінгандлю па Мінскай вобласці знайшлі ў некалькіх гандлёвых аб’ектах парушэнні патрабаванняў пастаноў, якія забараняюць рэалізацыю асобных катэгорый тавараў.

У прыватнасці, у продажы знаходзілася прадукцыя брэнду Nivea, а таксама шакалад і кандытарскія вырабы польскай вытворчасці.

Сярод парушальнікаў — некалькі індывідуальных прадпрымальнікаў і прыватнае прадпрыемства «Сэрвіс-рай». Раней гэта прадпрыемства ўжо прыцягвалася да адказнасці: у лютым 2026 года ў яго з продажу знялі 63 адзінкі забароненых тавараў.

Падчас цяперашняй праверкі агулам знайшлі 127 адзінак забароненай прадукцыі на суму больш за 2000 рублёў.

Паведамляецца, што ў дачыненні да суб’ектаў гаспадарання будуць прынятыя меры адміністрацыйнай адказнасці.

Упершыню забарону прадукцыі брэнда Nivea ў Беларусі ўвялі вясной 2021 года — тады Савет міністраў прыняў адпаведную пастанову №240 ад 23 красавіка. Забарона ўвозу ў краіну тавараў груп кампаній Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf (яна акурат і выпускае Nivea) была звязаная з іх адмовай спансіраваць адменены ў Беларусі чэмпіянат свету па хакеі. Пасля таго беларускія ўлады яшчэ не раз забаранялі новыя групы заходніх тавараў у рамках сваіх контрсанкцый. 

Чытайце таксама:

Цана на адныя і тыя ж лекі ў розных аптэках можа адрознівацца ўдвая. Мінгандлю патлумачыла, чаму так

Складзены топ-10 найбуйнейшых гандлёвых сетак Беларусі

У кожны беларускі маркетплэйс прызначаць прадстаўніка ад Мінгандлю

Мінгандлю знайшло на рынку ў Валяр'янаве «залатыя» мандарыны

Каментары да артыкула