У Новай Баравой адкрылі дарогу да МКАД
У мінскім мікрараёне «Новая Баравая», што адміністрацыйна з'яўляецца часткай вёскі Копішча Мінскага раёна, адкрылі для руху частку вуліцы Пілотнай, якая праходзіць уздоўж Арт-квартала. Цяпер гэты ўчастак даступны для скразнога праезду аўтамабіляў і руху пешаходаў, піша pristalica.by.
Адкрытая дарога павінна спрасціць перамяшчэнне па мікрараёне і зрабіць больш зручным выезд на МКАД. Раней кіроўцам даводзілася аб'язджаць закрыты ўчастак.
Дарогу ўжо абсталявалі свежай дарожнай разметкай, а аўтамабілісты пачалі ёю карыстацца. Жыхары мікрараёна таксама дзеляцца відэа і паведамленнямі пра адкрыццё ў сацыяльных сетках.
Акрамя таго, нядаўна сталі даступнымі і іншыя маршруты. У прыватнасці, адкрыўся ўчастак каля сярэдняй школы №2 у вёсцы Копішча, які вядзе да лясной дарогі.
Чытайце таксама:
Пякарня Brioche закрывае сваю ўстанову ў Новай Баравой
Кіраўнік Мінска адказаў, ці застанецца Новая Баравая вёскай
У Новай Баравой будуюць новы дом з кватэрамі ад 35 квадратаў. Cамая танная — $86 тысяч
Жыхары Новай Баравой падчас спёкі ставяць басейны ў дварах і на дахах шматпавярховікаў