Джоні Дэп можа вярнуцца ў наступны фільм «Піраты Карыбскага мора»
Раней акцёр казаў, што не сыграе капітана Джэка Вераб'я нават за «300 мільёнаў даляраў і мільён альпак».
Джоні Дэп у вобразе капітана Джэка Вераб'я. Кадр з фільма
Джоні Дэп можа вярнуцца ў наступны, шосты, фільм «Піраты Карыбскага мора», піша Guardian.
Прадзюсар фільма Джэры Брукхаймер сказаў выданню Deadline: «Мы размаўляем з Джоні, працуем над сцэнарыем і, спадзяемся, зможам гэта рэалізаваць».
Дэп упершыню з'явіўся ў вобразе харызматычнага капітана Джэка Вераб'я ў 2003 годзе, і гэта стала яго найбольш пазнавальнай — і прыбытковай — роляй.
У перыяд з 2006 па 2017 год выйшла чатыры сіквелы, і гэта была першая франшыза, якая выпусціла два фільмы, кожны з якіх зарабіў больш за мільярд даляраў. Агулам серыя сабрала больш за 4,5 мільярда даляраў. Апошняя на сёння частка, «Піраты Карыбскага мора: Мертвякі не распавядаюць казкі», выйшла ў 2017 годзе.
У апошнія гады кар'еру Дэпу сапсавалі судовыя разбіральніцтвы з яго былой жонкай Эмбер Хёрд.
У 2020 годзе Дэп прайграў пазоў аб паклёпе супраць газеты The Sun у Вялікабрытаніі, якая назвала яго чалавекам, што «збівае жонку» — суд прызнаў гэта сцвярджэнне «па сутнасці праўдзівым». Пасля гэтага Warner Bros папрасіла яго пакінуць франшызу «Фантастычныя істоты», хоць здымкі трэцяга фільма ўжо пачаліся.
У 2022 годзе, наадварот, Дэп выйграў працэс супраць былой жонкі Эмбер Хёрд, даказаўшы, што яна ачарніла яго ў артыкуле для Washington Post, дзе называла сябе «публічнай фігурай, якая прадстаўляе ахвяр хатняга гвалту».