Васьмігадовы раварыст трапіў пад аўтамабіль у Мазыры
ДТЗ адбылося 16 жніўня на прыдамавой тэрыторыі па вуліцы Малініна ў Мазыры.
Фота: ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама
28‑гадовы кіроўца аўтамабіля «Сітраэн» здзейсніў наезд на 8‑гадовага хлопчыка, які ехаў на ровары па тратуары насустрач руху. У нейкі момант дзіця нечакана выехала на праезную частку, дзе і адбылося сутыкненне.
У выніку аварыі хлопчык атрымаў траўмы. Яго шпіталізавалі.
Абставіны здарэння высвятляюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.