БЕЛ Ł РУС

Аўтобус з польскімі турыстамі разбіўся ў Венгрыі. Загінулі 12 чалавек

16.08.2026 / 12:40

Nashaniva.com

У аўтобусе было каля 60 чалавек.

Аварыя адбылася раніцай 16 жніўня на аўтастрадзе М3 на паўночным усходзе Венгрыі. Аўтобус на прамым участку дарогі з’ехаў у кювет і перакуліўся.

Паводле венгерскай паліцыі, у аўтобусе знаходзіліся 57 пасажыраў і двое кіроўцаў.

12 чалавек загінулі, яшчэ некалькі дзясяткаў атрымалі траўмы. Сем пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім або крытычным стане.

Папярэдне мяркуецца, што кіроўца мог заснуць за рулём. Яго затрымалі.

Пацярпелых даставілі ў мясцовыя бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула