БЕЛ Ł РУС

Самы дарагі прыватны дом у ліпені ў Мінску прадалі ў Каменнай Горцы

15.08.2026 / 14:56

Nashaniva.com

Пакупнік заплаціў за яго $700 тыс.

Самым дарагім домам, прададзеным у сталіцы ў ліпені, нечакана стаў катэдж у прыватным сектары на ўскраіне мікрараёна Каменная Горка. Паводле Realt.by, пакупнік заплаціў за яго $700 тысяч.

Гэты невялікі лапік прыватнага сектара размешчаны ў межах вуліц Люцынскай, Вязынскай і Калеснікава, побач з чыгуначнай станцыяй Лябяжы, недалёка ад МКАД. У планах на знос гэты раён не значыцца. Больш за тое, неўзабаве там з'явіцца новы мост, які злучыць Каменную Горку з праспектам Пераможцаў.

Таму ў гэтым раёне даволі шмат дамоў, пабудаваных за апошнія 10—15 гадоў. Вось і прададзены блочны катэдж 2018 года пабудовы. Яго агульная плошча — 741 «квадрат», гэта значыць адзін квадратны метр ацанілі ў $945.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула